Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
Пра смерць удавы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава Ірыны Быкавай паведаміў журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Сяргей Навумчык.
13 студзеня Ірыне Быкавай споўнілася 99 гадоў. Незадоўга да гэтага, у канцы снежня, яна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам.
Васіль Быкаў і Ірына Суворава пазнаёміліся ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».
Многія творы Быкава ягоная жонка сама друкавала на машынцы. Сярод іх — культавыя «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды».
Читайте еще
Избранное