Па-першае, рэжым атрымае пэўную легітымацыю — праз саму па сабе сутнасць візіту і міжнародную ўвагу да яго. Доўгі час да Лукашэнкі ніхто не прыязджаў і не тэлефанаваў, але ж адміністрацыя Трампа ўжо зачасціла ў Мінск. Хоць некалькі візітаў, якія адбыліся, былі не на вельмі высокім узроўні — мабыць, таму, што адміністрацыя Трампа не гатовая і абірае такі ўзровень стасункаў, які не вельмі шкодзіць іміджу.
Руднік: «Пачынаецца пэўная дэізаляцыя рэжыму Лукашэнкі за кошт такіх сустрэч»
Дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік — пра кошт вызвалення закладнікаў рэжыму.
Чаму стала магчымым вызваленне палітвязняў і ці будзе ў яго працяг, ці гэта разавая акцыя рэжыма Лукашэнкі? Дарэктар Цэнтра новых ідэй Леся Руднік разважае, на якіх умовах адбыўся дыялог прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША з правіцелем Беларусі.
— Хацелася б мець добры і канкрэтны адказ на гэтае пытанне, але ж сам працэс перамоў быў даволі непублічным, — зазначае паліталагіня ў інтэрв’ю Радыё Свабода. — Мы ведалі пра сустрэчу, мелі пэўныя сігналы — такія, як артыкул у The New York Times у пачатку года ці артыкул Reuters, былі прыкметы таго, што нейкія зрухі ў стасунках ЗША і рэжыму Лукашэнкі будуць адбывацца. Але ж ні павестка, ні тэма сустрэчы былі не вядомыя.
У такім жа рэчышчы, на мой погляд, варта размаўляць і аб тым, што будзе далей і што атрымае рэжым за вызваленне палітвязняў. З інфармацыі, якую мы маем на сёння, выглядаюць відавочнымі некалькі тлумачэнняў.
Акрамя таго, гэты візіт ёсць першай цаглінкай у той сістэме міжнароднай ізаляцыі, якая пачынае паціху разбурацца. Пачынаецца пэўная дэізаляцыя рэжыму Лукашэнкі за кошт такіх сустрэч, за кошт надання яму суб’ектнасці і прызнання за ім палітычнай сілы.
Гэта часткова можа шкодзіць беларускай апазіцыі, якая з актыўных барацьбітаў супраць аўтарытарызму ў Беларусі сёння набывае імідж больш ахвяраў, тых структур, чыя суб’ектнасць меншая за суб’ектнасць рэжыму Лукашэнкі.
І яшчэ адно, што можа атрымаць рэжым у Беларусі — гэта пэўную адвакацыю сваіх інтарэсаў. Бо без удзелу Еўропы дэізаляваць яго не атрымаецца, і тут патрэбныя крокі з боку розных актараў. Магчыма, адным з коштаў, якім Амерыцы давядзецца заплаціць, і стане пэўная адвакацыя беларускага рэжыму — па пытаннях дээскалацыі, частковага зняцця санкцый, альбо адкрыцця межаў.
Але тут, паўтаруся, вельмі мала інфармацыі, каб казаць больш канкрэтна.
Ці гучала падчас візіту тэма вайны ва Украіне? На думку Лесі Руднік, гэта было б цалкам лагічна, бо намаганні Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на сёння ўпёрліся ў тупік, і ён можа паспрабаваць «зайсці праз Мінск».
— Але ж я не думаю, што вельмі важныя пытанні рэгіянальнай бяспекі маглі б абмяркоўвацца ў Мінску без удзелу Крамля, — дадае экспертка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное